Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
Яны павінны быць, як саломінка перад ветрам, і як мякіна, якую нясе віхура. Там страхам яны апантаюцца; бо Бог сярод роду праведнікаў. Славіць буду Цябе, Госпадзе, сярод народаў; славіць буду Цябе сярод плямёнаў, Як кранецца бязбожных няшчасьце — і няма іх, а дом праведных стаіць. За ліха сваё бязбожны будзе адкінуты, а праведны і пры сьмерці сваёй мае надзею. Дык вось, кожны, хто слухае гэтыя словы Мае і выконвае іх, прыпадобніцца да мужа разумнага, які збудаваў свой дом на камені; і паліўся дождж, і разьліліся рэкі, і падзьмулі вятры, і рынуліся на той дом; і ён ня ўпаў, бо пастаўлены быў на камені. А кожны, хто слухае гэтыя словы Мае і ня выконвае іх, прыпадобніцца да мужа неразважлівага, які паставіў свой дом на пяску; і паліўся дождж, і разьліліся рэкі, і падзьмулі вятры, і налеглі на дом той; і ён упаў, і было падзеньне яго вялікае. і Я кажу табе: ты Пётр, і на камені гэтым Я збудую Царкву Маю, і брамы пякельныя не адолеюць яе.
Выбор основного перевода