Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Езэкііль
Параллельные места
Жэрабя племю сыноў Юдавых, паводле родаў іхніх, выпала такое: сумежна зь Ідумэяю была пустыня Сін, на поўдзень, пры канцы Тэмана; паўднёвай мяжою іх быў край мора Салёнага ад затокі, якая прасьціралася на поўдзень; на поўдні ідзе яна да ўзвышша Акравімскага, праходзіць Цын і, падымаючыся з паўднёвага боку да Кадэс-Варны, праходзіць Хецрон і, падымаючыся да Адара, паварочвае ў Каркаі, потым праходзіць Ацмон, ідзе да патоку Егіпецкага, так што канец гэтай мяжы ёсьць мора. Гэта будзе ваша паўднёвая мяжа. А мяжою на ўсход мора Салёнае, да ўтоку Ярдана; а мяжа з паўночнага боку ад затокі мора, ад утоку Ярдана; адсюль мяжа падымаецца да Бэт-Хоглы і праходзіць з паўночнага боку да Бэт-Аравы, і ідзе мяжа ўгору да каменя Багана, сына Рувімавага; потым падымаецца мяжа да Давіра ад даліны Ахор і на поўначы паварочвае да Галгала, які насупраць узвышша Адуміма, што з паўднёвага боку патока; адсюль мяжа праходзіць да водаў Эн-Шэмэша і канчаецца каля Эн-Рагела; адсюль мяжа ідзе ўгору да даліны сына Эномавага з паўднёвага боку Евуса, які ёсьць Ерусалім, і падымаецца мяжа на вяршыню гары, якая на захад насупраць даліны Эномавай, якая на краі даліны Рэфаімаў на поўнач; ад вяршыні гары мяжа паварочвае да крыніцы водаў Нэфтоах і ідзе да гарадоў гары Эфрона, і паварочвае мяжа да Ваала, які ёсьць Кірыят-Ярым; потым паварочвае мяжа ад Ваала да мора, да гары Сэіра, і ідзе паўночным схілам гары Еарым, якая ёсьць Кесалон, і, сыходзячы да Вэтсаміса, праходзіць праз Тымну; адсюль мяжа ідзе паўночным бокам Экрона, і паварочвае мяжа да Шыкарона, праходзіць праз гару Ваал і даходзіць да Яўнэіла, і канчаецца мяжа каля мора. Заходнюю мяжу ўтварае вялікае мора. Вось мяжа сыноў Юдавых з родамі іхнімі з усіх бакоў. І Халеву, сыну Ефаніінаму даў частку сярод сыноў Юдавых, як загадаў Гасподзь Ісусу: Кірыят-Арбы, бацькі Энакавага, інакш Хэўрон. І выгнаў адтуль Халеў трох сыноў Энакавых: Шэшая, Ахімана і Талмая, дзяцей Энакавых. Адсюль Халеў пайшоў супроць жыхароў Давіра. І сказаў Халеў: хто разаб'е Кірыят-Сэтэр і возьме яго, таму аддам Ахсу, дачку маю, за жонку. І ўзяў яго Гатанііл сын Кеназа, брата Халевавага, і аддаў ён за жонку яму Ахсу, дачку сваю. І сталася, як яна мела ісьці, дык яна намовіла яго прасіць у бацькі свайго поля. І яна зышла з асла, а Халеў сказаў ёй: што табе? Яна сказала: дай мне дабраславеньне: ты даў мне зямлю паўднёвую, дай мне і крыніцы водаў. І даў ён ёй крыніцы верхнія і крыніцы ніжнія. Вось надзел племю сыноў Юдавых, паводле родаў іхніх: гарады з краю плямёнаў сыноў Юдавых сумежныя з Ідумэяй на поўдні былі: Каўцэіл, Эдэр і Ягур, Кіна, Дымона, Адада, Кедэс, Асор і Ітнан, Зіф, Тэлэм і Валот, Гацор-Кадата, Кірыят, Хэцрон, інакш Гацор, Амам, Шэма і Малада, Хацар-Гада, Хэшмон і Вэт-Палет, Хацар-Шуал, Вірсавія і Візіятэя, Ваала, Іім і Ацэм, Элталад, Кесід і Хорма, Цыклаг, Мадмана і Сансана, Леваот, Шэліхім, Аін і Рымон: усяго дваццаць дзевяць гарадоў зь сёламі. На нізінных мясьцінах: Эштаол, Цора і Ашна, Занаах, Эн-Ганім, Тапуах і Гаэнам, Ярмут, Адалам, Соха і Азэка, Шаараім, Адытаім, Гедэра альбо Гедэратаім: чатырнаццаць гарадоў зь іх сёламі. Цэнан, Хадаша, Міглдал-Гад, Дылеан, Міцфэ і Ёктэіл, Лахіс, Вацкат і Эглон, Хабон, Лахмас і Хітліс, Гедэрот, Бэт-Дагон, Наэма і Мэкед: шаснаццаць гарадоў зь іх сёламі. Ліўна, Этэр і Ашан, Іфтах, Ашна і Нэцыў, Кеіла, Ахзіў і Марэша: дзевяць гарадоў зь іх сёламі. Экрон за залежнымі ад яго і сёламі яго, І ад Экрона да мора ўсё, што каля Азота, зь сёламі іх, Азот, залежныя ад яго гарады і сёлы яго, Газа, залежныя ад яе гарады і сёлы яе, да самага патока Егіпецкага і вялікага мора, якое ёсьць мяжа. На горах: Шамір, Ятыр і Соха, Дана, Кірыят-Сана, інакш Давір, Анат, Эштэма і Анім, Гашэн, Халон і Гіла: адзінаццаць гарадоў зь іх сёламі. Араў, Дума і Эшан, Янум, Бэт-Тапуах і Афэка, Хумта, Кірыят-Арбы, інакш Хэўрон, і Цыгор: дзевяць гарадоў зь іх сёламі. Маон, Карміл, Зіф і Юта, Іўзрээль, Ёкдам і Занаах, Каін, Гіва і Тымна: дзесяць гарадоў зь іх сёламі. Халхуд, Бэт-Цур і Гедор, Маарат, Бэт-Анот і Элтэкон: шэсьць гарадоў зь іх сёламі. Кірыят-Ваал, інакш Кірыят-Ярым і Арава: два гарады зь іх сёламі. У пустыні: Бэт-Арава, Мідын і Сэкаха, Ніўшан, Ір-Мэлэх і Эн-Геды: шэсьць гарадоў зь іх сёламі. А Евусэяў, жыхароў Ерусаліма, не маглі выгнаць сыны Юдавыя, і таму Евусэі жывуць з сынамі Юды ў Ерусаліме аж да сёньня.
Выбор основного перевода