Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Езэкііль
Параллельные места
Другое жэрабя выпала Сымону, племю сыноў Сымонавых, паводле родаў іхніх: і быў надзел іхні сярод надзелу сыноў Юдавых. У надзеле іхнім былі: Вірсавія альбо Шэва, Малада, Хацар-Шуал, Вала і Ацэм, Элталад, Вэтул і Хорма, Цыклаг, Бэт-Маркавот і Хацар-Суса, Бэт-Леваот і Шарухен: трынаццаць гарадоў зь іх сёламі, Аін, Рымон, Этэр і Ашан: чатыры гарады зь сёламі іх, і ўсе сёлы, якія вакол гарадоў гэтых аж да Ваалат-Бээра, альбо паўднёвай Рамы. Вось надзел племю сыноў Сымонавых, паводле родаў іхніх. Ад дзялянкі сыноў Юдавых выдзелены надзел племю сыноў Сымонавых. Як што дзялянка сыноў Юдавых была надта вялікая для іх, дык сыны Сымонавыя і атрымалі надзел сярод іхняга надзелу.
Выбор основного перевода