Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Езэкііль
Параллельные места
Гарады племя сыноў Веньямінавых, паводле родаў іхніх, належалі гэтыя: Ерыхон, Бэт-Хогла і Эмэк-Кецыц. Бэт-Арава, Цэмараім і Вэтыль, Авім, Фара і Офра, Кефар-Аманай, Афні і Гева: дванаццаць гарадоў зь іх сёламі Гаваон, Рама і Бэрот, Міцфэ, Кефіра і Моца, Рэкем, Ірфэіл і Тарала, Цэла, Элэф і Евус, інакш Ерусалім, Гівэат і Кірыят: чатырнаццаць гарадоў зь іх сёламі. Вось надзел сыноў Веньямінавых, паводле родаў іхніх. Вось імёны плямёнаў. На паўночным краі дарогі ад Хэтлона, якая вядзе ў Эмат, Гацар-Энон, ад паўночнай мяжы Дамаска па дарозе да Эмата: усё гэта ад усходу да мора адзін надзел Дану. Каля мяжы Дана, ад усходняга краю да заходняга, гэта адзін надзел Асіру. Каля мяжы Асіра, ад усходняга краю да заходняга, гэта адзін надзел Нэфталіму. Каля мяжы Нэфталіма, ад усходняга краю да заходняга, гэта адзін надзел Манасіі. Каля мяжы Манасіі, ад усходняга краю да заходняга, гэта адзін надзел Яфрэму. Каля мяжы Яфрэма, ад усходняга краю да заходняга, гэта адзін надзел Рувіму. Каля мяжы Рувіма, ад усходняга краю да заходняга, гэта адзін надзел Юду.
Выбор основного перевода