Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Езэкііль
Параллельные места
Племю сыноў Данавых, паводле родаў іхніх, выпала жэрабя сёмае; мяжою надзелу іхняга былі: Цора, Эштаол і Ір-Шэмэш, Шаалавін, Аялон і Ітла, Элон, Тымната і Экрон, Элтэке, Гівэтон і Ваалат, Ігуд, Бэнэ-Вэрак і Гат-Рымон, Мэ-Яркон і Ракон зь мяжою пабліз Ёпіі. І выпаў надзел сыноў Данавых малы для іх. І сыны Данавыя пайшлі вайною на Ласэм і ўзялі яго, і пабілі яго мечам, і атрымалі яго ў спадчыну, і пасяліліся ў ім, і назвалі Ласэм-Данам, імем Дана, бацькі свайго. Вось надзел племю сыноў Данавых, паводле родаў іхніх; вось гарады і сёлы іхнія. І вось перадзел зямлі: на паўночным канцы, пачынаючы ад вялікага мора, праз Хэтлон, па дарозе ў Цэдал, Эмат, Бэрот, Сіўраім, што паміж Дамаскаю і Эмацкаю абласьцямі Гацар — Тыхон, які на мяжы Аўрана. І будзе мяжа ад мора да Гацар — Энон, мяжа з Дамаскам, і далей на поўначы вобласьць Эмат; і вось паўночны край. Рысу ўсходняга краю вядзеце паміж Аўранам і Дамаскам, паміж Галаадам і зямлёю Ізраільскаю, па Ярдане, ад паўночнага краю да ўсходняга мора: гэта ўсходні край. А паўднёвы край з паўднёвага боку ад Тамары да водаў пры Кадысе, і па цячэньні патоку да вялікага мора; гэта паўднёвы край на поўдні. А заходні надзел — вялікае мора, ад паўднёвай мяжы да месца насупраць Эмата; гэта заходні край.
Выбор основного перевода