Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
і бабінец перад храмам дваццаць локцяў даўжыні, адпаведна шырыні храма, і дзесяць локцяў шырыні перад храмам. І слупы медныя, якія былі ў доме Гасподнім, і падставы, і меднае мора, якое ў доме Гасподнім, паламалі Халдэі і занесьлі ўсю медзь іхнюю ў Вавілон. І тазы і лапаткі, і нажы і чары, і лыжкі і ўвесь медны посуд, ужываны пры набажэнстве, забралі; і місы і абцугі, і чары і катлы, і лампады, — і фіміямнікі, і кубкі, што было залатое — залатое, і што было срэбнае — срэбнае, узяў начальнік целаахоўцаў; таксама два слупы, адно мора і дванаццаць медных валоў, якія служылі падстаўкамі, якія цар Саламон зрабіў у доме Гасподнім, — медзі ва ўсіх гэтых рэчах немагчыма было зважыць. Слупы гэтыя былі кожны слуп у васямнаццаць локцяў вышыні, і шнурок у дванаццаць локцяў абымаў яго, а таўшчыня сьцен яго, усярэдзіне пустога, у чатыры пальцы. І вянок на ім медны, а вышыня вянка пяць локцяў; і сетка і гранатавыя яблыкі вакол былі ўсе медныя; тое самае і на другім слупе з гранатавымі яблыкамі. Гранатавых яблыкаў было па ўсіх баках дзевяноста шэсьць; усіх яблыкаў вакол сеткі — сто. Пераможцу зраблю стаўпом у храме Бога Майго, і ён ужо ня выйдзе вонкі; і напішу на ім імя Бога Майго і імя горада Бога Майго, новага Ерусаліма, які сыходзіць зь неба ад Бога Майго, і імя Маё новае.
Выбор основного перевода