Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
І зрабіў ён у доме вокны рашотчатыя, глухія з адкосамі. На двух палавінах дзьвярэй з масьлічнага дрэва ён зрабіў розных херувімаў і пальмы і кветкі, якія распускаюцца, і абклаў золатам; пакрыў золатам і херувімаў і пальмы. і бакавыя пакоі пры іх, тры з аднаго боку і тры з другога; і слупы іх і выступы іх былі такой самай меры, як у ранейшае брамы: даўжыня іх — пяцьдзясят локцяў, а шырыня — дваццаць пяць локцяў. І вокны іх і выступы іх і пальмы іх — той самай меры, як у брамы, якая выходзіць на ўсход; і ўваходзяць у яе па сямі прыступках, і перад імі выступы. Пад'ём да іх — у сем прыступак, і пераддзьвер'е перад імі; і пальмавыя акрасы — адно з аднаго боку і адно з другога — на слупах іх. І бабінцы былі ў іх на зьнешні двор, і пальмы былі на слупах іх; пад'ём да іх — на восем прыступак. Бабінцы ў іх былі на зьнешні двор, і пальмы на слупах іх з таго і другога боку; пад'ём да іх, на восем прыступак. Бабінцы ў ёй былі на зьнешні двор і пальмы на слупах яе з таго і з другога боку; пад'ём да яе — на восем прыступак. зроблены былі херувімы і пальмы; пальма паміж двума херувімамі, і ў кожнага херувіма — два твары.
Выбор основного перевода