Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
І ў кожным бакавым пакоі адна трысьціна даўжыні і адна трысьціна шырыні, а паміж пакоямі пяць локцяў, і ў парозе брамы каля бабінца брамы ўсярэдзіне адна трысьціна. Кратаваныя вокны былі і ў бакавых пакоях і ў слупах іх, усярэдзіну брамы вакол, таксама і ў бабінцах вокны былі вакол на зьнешні бок, і на слупах — пальмы. і бакавыя пакоі пры іх, тры з аднаго боку і тры з другога; і слупы іх і выступы іх былі такой самай меры, як у ранейшае брамы: даўжыня іх — пяцьдзясят локцяў, а шырыня — дваццаць пяць локцяў. І бакавыя пакоі іх і слупы іх і бабінцы іх — той самай меры, і вокны ў іх і ў бабінцах іх былі вакол; усяго ў даўжыню — пацьдзясят локцяў, а ў шырыню — дваццаць пяць локцяў. І бакавыя пакоі іх і слупы іх былі вакол; даўжыня на пяцьдзясят локцяў, і шырыня — дваццаць пяць локцяў.
Выбор основного перевода