Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
а ногі ў іх простыя, і ступакі ног іхніх як ступак нагі ў цяляці, і зьзялі, як бліскучая медзь (і крылы ў іх лёгкія). Калі той муж пайшоў на ўсход, дык у руцэ трымаў шнурок, і адмерыў тысячу локцяў, і павёў мяне па вадзе; вады было па костачкі. Цела яго — як тапаз, твар яго — як выгляд маланкі; вочы яго — як запаленыя сьвяцільні, рукі яго і ногі яго з выгляду — як бліскучая медзь, і голас слоў ягоных — як голас мноства людзей. Такую ўяву адкрыў Ён мне: вось, Гасподзь стаяў на выноснай сьцяне, і ў руцэ ў яго сьвінцовая вага. І зноў я ўзьвёў вочы мае і ўгледзеў: вось муж, у якога ў руцэ — землямерная вяроўка. І дадзена мне трысьціна, падобная да жазла, і сказана: устань, абмерай храм Божы і ахвярнік, і тых, што пакланяюцца ў ім; Той, што са мной гаварыў, меў залатую трысьціну для вымярэньня горада і брамаў ягоных і муроў ягоных.
Выбор основного перевода