Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
бедных спіхваюць з дарогі, усе прыніжаныя зямлі вымушаны хавацца. Вось яны, як дзікія аслы ў пустыні, выходзяць на дзею сваю, устаючы рана на здабычу; стэп дае хлеб ім і дзецям іхнім; жнуць яны на полі не сваім і зьбіраюць вінагарад у бязбожніка; голыя начуюць без покрыва і бяз вопраткі на сьцюжы; мокнуць ад горных дажджоў і, ня маючы сховішча, ціснуцца да скалы; І сіла рук іхніх навошта мне? Над імі ўжо прайшоў час. Беднасьцю і голадам змораныя, яны ўцякаюць у стэп бязводны, змрочны і апусьцелы; скубуць зеляніну каля кустоў, і ягады ядлоўцавыя — хлеб іхні. З суполкі выганяюць іх, крычаць на іх, як на злодзеяў, каб жылі яны ў калдобінах патокаў, у цясьнінах зямлі і скалаў. Равуць паміж кустамі, ціснуцца пад цернем. Людзі адкінутыя, людзі бязь імя, адкіды зямлі!
Выбор основного перевода