Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
пакуль Гасподзь не адкінуў Ізраіля ад аблічча Свайго, як казаў праз усіх рабоў Сваіх, прарокаў. І пераселены Ізраіль зь зямлі сваёй у Асірыю, дзе ён і да гэтага дня. Які кажа пра Кіра: »пастыр Мой«, і ён выканае ўсю волю Маю і скажа Ерусаліму: »ты будзеш пабудаваны!« і храму: »ты будзеш заснаваны!" Так кажа Гасподзь памазанцу Свайму Кіру: Я трымаю цябе за правую руку, каб упакорыць табе народы, і здыму паясы з пасьніц цароў, каб адчыніліся табе дзьверы і брама не зачынялася: Бо вось, Я паклічу ўсе плямёны царстваў паўночных, кажа Гасподзь, і прыйдуць яны, і паставяць — кожны — трон свой каля ўваходу ў браму Ерусаліма, і вакол усіх сьцен яго, і ва ўсіх гарадах Юдэйскіх. сыне чалавечы! Навухаданосар, цар Вавілонскі, стаміў сваё войска вялікаю працаю каля Тыра; усе галовы аблыселі і ўсе плечы сьцёртыя; а ні яму, а ні войску ягонаму няма ўзнагароды ад Тыра за працу, якую ён паклаў супроць яго. Таму так кажа Гасподзь Бог: вось, Я Навухаданосару, цару Вавілонскаму, даю зямлю Егіпецкую, каб ён абабраў багацьце яе і ўчыніў рабунак у ёй, і адабраў нарабаванае ёю, і гэта будзе ўзнагарода войску ягонаму. Як узнагароду за дзею, якую ён учыніў у ім, Я аддаю яму зямлю Егіпецкую, бо яны рабілі гэта дзеля Мяне, сказаў Гасподзь Бог.
Выбор основного перевода