Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
Быў чалавек у зямлі Уц, імя ягонае Ёў; і быў чалавек гэты беззаганны, справядлівы і богабаязны і ўхіляўся ад зла. І ў год, калі Тартан прыйшоў у Азот, пасланы ад Саргона, цара Асірыйскага, і ваяваў супроць Азота і ўзяў яго, — Слова Госпада, якое было Ерамію пра Філістымлян, перш чым фараон разьбіў Газу. Так кажа Гасподзь: вось, падымаюцца воды з поўначы і зробяцца патокам павадкавым, і затопяць зямлю і ўсё, што напаўняе яе, горад і жыхароў яго; тады залямантуюць людзі, і загалосяць усе насельнікі краіны. Ад шумнага тупату капытоў дужых коней ягоных, ад стукату калясьніц ягоных, бацькі не азірнуцца на дзяцей сваіх, бо рукі ў іх апусьцяцца ад таго дня, які прыйдзе зьнішчыць усіх Філістымлян, адабраць у Тыра і Сідона ўсіх астатніх памочнікаў, бо Гасподзь спустошыць Філістымлян, рэшту горада Кафтора. Аблысела Газа, гіне Аскалон, рэшта даліны іхняй. Дакуль будзеш сячы іх, о, мечу Гасподні! дакуль ты ня ўрымсьцішся? вярніся ў похвы твае, перастань і супакойся. Але як табе супакоіцца, калі Гасподзь даў загад супроць Аскалона і супроць берагу марскога? туды Ён скіраваў яго. Радуйся і весяліся, дачка Эдома, жыхарка зямлі Уц! І да цябе дойдзе чара; уп'ешся й аголішся. Эфіопія і Лівія і Лідыя і ўвесь зьмешаны народ і Хуб, і сыны зямлі запавету разам зь імі ўпадуць ад меча.
Выбор основного перевода