Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
Слова Госпада, якое было Ерамію прароку супроць Элама на пачатку цараваньня Сэдэкіі, цара Юдэйскага. так кажа Гасподзь Саваоф: вось, Я паламаю лук Элама, галоўную сілу іх; і навяду на Элам чатыры вятры ад чатырох краёў неба, і разьвею іх па ўсіх гэтых вятрах, і ня будзе народу, да якога ня прыйшлі б выгнаныя Эламіты; і паб'ю Эламітаў страхам перад ворагамі іхнімі і перад шукальнікамі душы іхняй; і навяду на іх бедства, гнеў Мой, кажа Гасподзь, і пашлю сьледам за імі меч, пакуль ня вынішчу іх; і пастаўлю трон Мой у Эламе, і зьнішчу там цара і князёў, кажа Гасподзь. Але апошнімі днямі вярну палон Элама, кажа Гасподзь.
Выбор основного перевода