Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12
Параллельные места
Мне цяпер восемдзесят гадоў; ці адрозьню добрае ад благога? Ці спазнае раб твой смак у тым, што буду есьці, і ў тым, што буду піць? І ці змагу чуць голас сьпевакоў і сьпявачак? Навошта рабу твайму быць цяжарам гаспадару майму цару? Яшчэ крыху пройдзе раб твой з царом за Ярдан; за што ж цару ўзнагароджваць мяне так шчодра? Саламон валодаў усімі царствамі ад ракі Еўфрат да зямлі Пілісцкай і да межаў Егіпта. Яны прыносілі дарункі і служылі Саламону ва ўсе дні жыцьця ягонага. і выправіліся яны ў Афір, і ўзялі адтуль золата чатырыста дваццаць талантаў, і прывезлі цару Саламону. І падарыла яна цару сто дваццаць талантаў золата і вялікае мноства пахошчаў і каштоўныя камяні: ніколі яшчэ ня прыходзіла такога мноства пахошчаў, якое падарыла царыца Саўская цару Саламону. І карабель Хірамаў, які прывозіў золата з Афіра, прывёз з Афіра вялікае мноства чырвонага дрэва і каштоўных камянёў. У золаце, якое прыходзіла Саламону кожны год, вагі было шасьцьсот шэсьцьдзясят шэсьць талантаў залатых, І ўвесь посуд для піцьця ў цара Саламона быў залаты,і ўвесь посуд у доме зь ліванскага дрэва быў з чыстага золата; з срэбра нічога ня было, бо срэбра ў дні Саламонавыя лічылася ні за што; бо ў цара быў на моры Тарсіскі карабель з караблём Хірамавым; адзін раз у тры гады прыходзіў Тарсіскі карабель, — прывозіў золата і срэбра, і слановую косьць, і малпаў, і паваў. І зрабіў цар срэбра ў Ерусаліме роўнавартасным з простымі камянямі, а кедры, паводле іх мноства, зрабіў роўнавартаснымі зь сікаморамі, якія растуць на нізкіх месцах. І было ў яго сямсот жонак і трыста наложніц; і разбэсьцілі жонкі сэрца ягонае. І сказаў Ахаў: праз каго? Ён сказаў: так кажа Гасподзь: праз слуг абласных начальнікаў. І сказаў Ахаў: хто пачне бітву? Ён сказаў: ты. Аплакаў Ёсію і Ерамія ў песьні жалобнай; і гаварылі ўсе сьпевакі і сьпявачкі пра Ёсію ў жалобных песнях сваіх, вядомых да сёньня, і перадалі іх на ўжытак у Ізраіля; і вось яны ўпісаны ў кнігу жалобных песняў.
Выбор основного перевода