Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
Бо добры Гасподзь: міласьць Ягоная навечна, і праўда Ягоная з роду ў род. Дабрашчасныя — хто прымае сьведчаньні Ягоныя, хто ўсім сэрцам шукае Яго! Агіда Госпаду — вусны ілжывыя, а хто гаворыць праўду, даспадобы Яму. Ёсьць род — о, якія пыхлівыя вочы ў яго, і як паднятыя вейкі ў яго! І калі вы працягваеце рукі вашыя, Я заплюшчваю ад вас Мае вочы; і калі памнажаеце вы малітвы свае, Я ня чую: вашыя рукі ў крыві. Бо рукі вашыя апаганены крывёю і пальцы вашыя — беззаконьнем; вусны вашыя кажуць ману, язык ваш вымаўляе няпраўду. Ногі іхнія бягуць ад ліха, і яны сьпяшаюцца праліваць нявінную кроў; думкі іхнія — думкі бязбожныя; спусташэньне і пагібель на сьцежках іхніх.
Выбор основного перевода