Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
А на першым годзе Кіра, цара Персідскага, дзеля спраўджаньня слова Гасподняга, сказанага вуснамі Ераміі, абудзіў Гасподзь дух Кіра, цара Персідскага, і ён загадаў абвясьціць па ўсім царстве сваім словамі і пісьмова, і сказаць: І ніводзін жыхар ня скажа: «я хворы»; народу, які там жыве, будуць дараваны грахі. Вось, у сораме і ганьбе застануцца ўсе, угневаныя на цябе, — будуць як нішто, і загінуць тыя, што спрачаюцца з табою. Будзеш іх шукаць — і ня знойдзеш іх, што варагуюць з табою; змаганцы супроць цябе будуць як нішто, зусім нішто; бо Я — Гасподзь Бог твой; трымаю цябе за правую руку тваю; кажу табе: «ня бойся, Я пасабляю табе». І дам ім найперш за няпраўду іхнюю і за падвойны грэх іхні, бо апаганілі зямлю Маю, трупамі гнюсотных сваіх і мярзотамі сваімі напоўнілі спадчыну Маю. Таму вось, і я панаджу яе, прывяду яе ў пустэльню і буду гаварыць у сэрца яе.
Выбор основного перевода