Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
У шасьці бедах ратуе цябе, і ў сёмай не кране цябе ліха. У голад выбавіць цябе ад сьмерці, і на вайне — ад рукі меча. Ад біча языка схаваеш сябе і не збаішся спусташэньня, калі яно прыйдзе. Са спусташэньня і голаду пасьмяешся і зьвяроў зямлі не збаішся, бо з камянямі польнымі ў цябе згода, і зьвяры польныя ў міры з табою. Не збаішся раптоўнага страху і пагібелі ад бязбожных, калі яна прыйдзе; А сёньня так кажа Гасподзь, Які стварыў цябе, Якаве, і ўладзіў цябе, Ізраіле: ня бойся, бо Я адкупіў цябе, назваў цябе імем тваім; ты — Мой. Ці будзеш пераходзіць праз воды, Я з табою, — альбо цераз рэкі, яны цябе не патопяць; а ці пойдзеш цераз агонь, не апячэшся, і полымя цябе не апаліць. Бог! — беззаганны шлях Ягоны, чыстае слова Госпада, шчыт Ён усім, хто спадзяецца на Яго. Але Ты, Сьвяты, жывеш сярод пахвалаў Ізраіля. Так дабраслаўлю Цябе ў жыцьці маім; у імя Тваё рукі мае падыму. Зрабі зь імі, з уладарамі іхнімі, як з Орывам і Зівам, і з усімі правадырамі іхнімі, як зь Зэвэем і Салманам, І кожны мечам аперазаны, кожны навучаны біцца; у кожнага меч пры баку дзеля страху начнога.
Выбор основного перевода