Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
Бо Ты Бог цьвярдыні маёй. Нашто Ты пакінуў мяне? Навошта хаджу я і бядую ад варожых зьнявагаў? Калі Ты дакорамі будзеш караць чалавека за злачынствы, рассыплецца, як ад молі, прывабнасьць ягоная. Так кожны чалавек — марны. Зьлітуйся, Божа, зь мяне. Бо чалавек хоча мяне праглынуць; кожнага дня на мяне нападаючы, уціскае мяне. Ты даў народу Твайму зьведаць жорсткае, напаіў нас віном зьдзіўленьня. І Я ўкладу словы Мае ў вусны твае, і ценем рукі Маёй пакрыю цябе, каб зладзіць нябёсы і ўцьвердзіць зямлю і сказаць Сіёну: «ты Мой народ». Ерусаліме, Ерусаліме, што забіваеш прарокаў і каменьнем пабіваеш пасланых да цябе! колькі разоў хацеў Я сабраць дзяцей тваіх, як птушка зьбірае птушанят сваіх пад крылы, і вы не схацелі!
Выбор основного перевода