Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
Заўсёды перад сабою я Госпада бачыў, бо Ён праваруч мяне; не пахіснуся. я зьненавідзеў зборню зламысьнікаў, і зь бязбожнікамі ня сяду; Ненавіджу шаноўцаў марных ідалаў; а на Госпада надзея мая. Хай спадзе на яго пагібель нянаджаная, і сетка ягоная, якую ён схаваў на мяне, хай яго самога і ўловіць; хай у яе і ўпадзе на пропадзь сваю. Гора мне, што я застаюся ў Мосаха, жыву пад намётамі Кідарскімі. бо ты быў прытулкам беднаму, прытулкам убогаму падчас ягонага ўціску, абаронаю ад буры, ценем ад сьпёкі; бо гнеўнае дыханьне тыранаў было падобнае на буру супроць сьцяны. і кожны зь іх будзе абаронай ад ветру і покрывам ад непагадзі, як крыніцы вады ў стэпе, як цень ад высокай скалы ў зямлі выснаджанай. Вернуцца тыя, якія сядзелі пад ценем ягоным, будуць багатыя хлебам — і расьцьвітуць, як вінаградная лаза, славутыя будуць, як віно Ліванскае.
Выбор основного перевода