Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
Пры іх Эман і Ідытун праслаўляі Бога, іграючы на трубах, кімвалах і розных музычных спарудах; а сыноў Ідытуна паставіў пры браме. І аддзяліў Давід і начальнікі войска на службу сыноў Асафа, Эмана і Ідытуна, каб яны вяшчалі на цытрах, псалтырах і кімвалах; і былі прызначаны яны на дзею служэньня свайго; з сыноў Асафа: Закур, Язэп, Нэтанія і Ашарэла сыны Асафа, пад кіраўніцтвам Асафа, які іграў па настаўленьні цара. Ад Ідытуна сыны Ідытуна: Гэдалія, Цэры, Ісая, Сэмэй, Хашавія і Мататыя, шасьцёра, пад кіраўніцтвам бацькі свайго, Ідытуна, які іграў на цытры на славу і хвалу Госпада.
Выбор основного перевода