Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Песьня
1 2 3 4 5 6 7 8
Параллельные места
Мая скура пачарнела на мне, і косьці мае абгарэлі ад сьпёкі. Ты аддаў нас, як авечак, на поед, і расьсеяў нас між народамі; аддаў нас на зьдзекі суседзям, на глум і зьнявагу наўкольным; О, каб дарогі мае былі простыя да захаваньня Тваіх пастановаў! Заклінаю вас, Ерусалімскія дочкі, сарнамі ці палявымі ланямі: ня будзеце і ня турбуйце каханай, пакуль не прачнецца сама! Горлінка ў горнай цясьніне, пад паветкаю скалаў! Пакажы мне свой тварык, дай мне пачуць твой галасок; бо твой голас — салодкі, бо мне тварык твой вабны! як чырвоная стужка — губы твае, і любасныя твае вусны; як палавінкі граната — шчочкі твае пад кудзеркамі тваімі; Заклінаю вас, Ерусалімскія дочкі: як сустрэнецца вам мой каханы, што яму скажаце вы? Скажэце, што я зьнемагла ад каханьня.
Песьня
1 2 3 4 5 6 7 8
Выбор основного перевода