Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Першая Летапісаў
Параллельные места
Псальма Давідава пра стварэньне сьвету. Дабраславі, душа мая, Госпада! Госпадзе, Божа мой! Ты дзівосна вялікі. Ты ўбраны ў славу і ў веліч, Ты ўбіраешся ў сьвятло, як у шаты, прасьціраеш нябёсы, як заслону, ладзіш над водамі вышынныя харомы Твае, робіш хмары Твае калясьніцаю, крочыш на крылах ветру. Ты творыш анёлаў Тваіх з духаў, слуг Тваіх — з вагню палымянага. Ты паставіў зямлю на цьвёрдых асновах: не пахісьнецца яна векавечна. Безданьню, як вопраткаю, накрыў Ты яе; на горах воды стаяць. Ад пагрозы Тваёй уцякаюць яны, ад голасу грому Твайго пабеглі яны; узыходзяць на горы, сыходзяць у даліны, на месца, якое Ты ім назначыў. Ты паклаў мяжу, якой не пяройдуць, і ня вернуцца зямлю пакрыць. Ты паслаў крыніцы ў даліны; паміж гор цякуць воды, пояць усіх зьвяроў польных; дзікія аслы спатольваюць смагу сваю. Каля іх жывуць птушкі нябесныя, з гольля падаюць галасы. Ты напойваеш горы з вышыняў Тваіх, плёнам дзеяў Тваіх зямля насычаецца. Ты росьціш быдлу траву, і зеляніну на спажытак чалавеку, каб ежу зь зямлі здабываў, і віно, якое вяселіць сэрца чалавеку, і алей, ад якога блішчыць твар ягоны, і хлеб, які мацуе сэрца чалавеку.
Першая Летапісаў
Выбор основного перевода