Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Першая Летапісаў
Параллельные места
Пахвальная песьня Давідава. Прыйдзеце, засьпяваем Госпаду, усклікнем Богу, цьвярдыні ратунку нашага; станьма прад абліччам Ягоным з хвалою, у песьнях усклікнем Яму, бо Гасподзь ёсьць Бог вялікі і Цар над усімі багамі. У руцэ Ягонай глыбіні зямлі, і вяршыні гор — Ягоныя; Ягонае — мора, і Ён стварыў яго, і сушу стварылі рукі Ягоныя. Прыйдзеце, паклонімся і прыпадзем, укленчым прад абліччам Госпада, Творцы нашага, бо Ён ёсьць Бог наш, і мы — людзі паствы Ягонай і авечкі рукі Ягонай. О, калі б вы сёньня паслухалі голасу Яго: «ня ўпускайце жорсткасьць у сэрца вашае, як у Мэрыве, як у дзень спакушэньня ў пустыні, дзе спакушалі Мяне бацькі вашыя, выпрабоўвалі Мяне, і бачылі дзею Маю. Сорак гадоў раздражняў Мяне род гэты, Я сказаў: гэта народ, які заблудзіўся сэрцам; яны не спазналі дарог Маіх; і таму прысягнуў Я ў гневе Маім, што яны ня ўвойдуць у Мой спакой».
Першая Летапісаў
Выбор основного перевода