Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Першая Летапісаў
Параллельные места
Вось тыя, якія станавіліся з сынамі сваімі: з сыноў Каатавых Эман сьпявак, сын Ёіля, сын Самуіла, І аддзяліў Давід і начальнікі войска на службу сыноў Асафа, Эмана і Ідытуна, каб яны вяшчалі на цытрах, псалтырах і кімвалах; і былі прызначаны яны на дзею служэньня свайго; з сыноў Асафа: Закур, Язэп, Нэтанія і Ашарэла сыны Асафа, пад кіраўніцтвам Асафа, які іграў па настаўленьні цара. Ад Ідытуна сыны Ідытуна: Гэдалія, Цэры, Ісая, Сэмэй, Хашавія і Мататыя, шасьцёра, пад кіраўніцтвам бацькі свайго, Ідытуна, які іграў на цытры на славу і хвалу Госпада. Ад Эмана сыны Эмана: Букія, Матанія, Азііл, Шэвуіл і Ерымот, Хананія, Ханані, Эліята, Гідалці, Рамамці-Эзэр, Ёшбэкаша, Малоці, Гатыр і Махазіёт. Усе гэтыя сыны Эмана, празорліўца царскага, па словах Божых, каб узвышаць славу ягоную. І даў Бог Эману чатырнаццаць сыноў і тры дачкі. Усе яны пад кіраўніцтвам бацькі свайго сьпявалі ў доме Гасподнім з кімваламі, псалтырамі і цытрамі ў служэньні ў доме Божым, паводле ўказаньня цара, альбо Асата, Ідытуна і Эмана. і былі як адзін трубачы і сьпевакі, якія ў адзін голас хвалілі і славасловілі Госпада, — і калі загрымеў гук трубаў і кімвалаў і музычных інструментаў, і хвалілі Госпада, бо вечная міласьць Яго; тады дом, дом Гасподні, напоўніла воблака, І раіўся ён з народам, і паставіў сьпевакоў Госпаду, каб яны ў харастве сьвятыні, выступаючы наперадзе ўзброеных, славасловілі і казалі: слаўце Госпада, бо вавек міласьць Ягоная. І пачалі яны папераменна сьпяваць «хвалеце» і «слаўце Госпада», «бо — добры, бо вечная міласьць яго да Ізраіля». І ўвесь народ усклікаў громападобна, славячы Госпада за тое, што пакладзена аснова дома Гасподняга. зноў будзе чуцен голас радасьці і голас весялосьці, голас маладога і голас маладое, голас тых, якія кажуць: «слаўце Госпада Саваофа, бо добры Гасподзь, бо навекі міласэрнасьць Яго», і голас тых, якія прыносяць ахвяру падзякаваньня ў доме Гасподнім; бо я вярну палонных гэтай зямлі ў ранейшы стан, кажа Гасподзь.
Першая Летапісаў
Выбор основного перевода