Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
На пачатку стварыў Бог неба і зямлю. насычае дабротамі жаданьні твае: абнаўляецца, як арол, юнацтва тваё. Я нарадзілася перш, чым былі пастаўлены горы, раней за пагоркі, калі яшчэ Ён не стварыў ні зямлі, ні палёў, ні пачатковых пылінак сусьвету. Ён рыхтаваў нябёсы, я была там. Калі ён крэсьліў скляпеньне над паверхняю бездані, калі сталяваў наверсе аблокі, калі мацаваў крыніцы бездані, калі даваў мору статут, каб воды не заступалі межаў яго, калі закладваў асновы зямлі: тады я была пры Ім за майстра, і была кожны дзень радасьцю, весялосьцю была перад абліччам Ягоным заўсёды, Хто ўзыходзіў на неба і сыходзіў? хто сабраў вецер у прыгаршчы свае? хто завязаў ваду ў вопратку? хто вызначыў усе межы зямлі? якое імя ў яго? і якое імя ў сына яго? ці ведаеш? Хто вычарпаў воды прыгаршчамі сваімі і пядзяю вымераў нябёсы, і паклаў у меру пыл зямлі і ўзважыў на вагах горы і на шалях вагавых пагоркі? Хто ўразумеў дух Госпада, і быў дарадцам у Яго і вучыў Яго? З кім раіцца Ён, і хто наводзіць на розум Яго і настаўляе Яго на шлях праўды, і вучыць Яго ведам і паказвае Яму дарогу мудрасьці?
Выбор основного перевода