Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
Зацьміцца сьвятло ў намёце ягоным, і сьвяцільня ягоная патухне над ім. Скароцяцца крокі магутнасьці ягонай, і скіне яго ўласны намысел ягоны, Ні сына ягонага, ні ўнука ня будзе ў народзе ягоным, і нікога не застанецца ў сялібах ягоных. Хто апрача Яго думае пра зямлю? І хто кіруе ўсім сусьветам? Калі б Ён павярнуў сэрца Сваё да Сябе і ўзяў да Сябе дух яе і дыханьне яе, — раптам загінула б усякая плоць, і чалавек вярнуўся б у пыл. Дык вось, калі ты маеш розум, дык слухай гэта і ўважай словам маім. Той, хто ненавідзіць праўду, ці можа валадарыць? І ці можаш ты зьвінаваціць Найсправядлівейшага? сыне чалавечы! Я ўжо скрышыў мышцу фараону, цару Егіпецкаму; і вось, яна яшчэ не абвязана на гаеньне яе і не спавіта лекарскімі перавязкамі, ад якіх бы яна атрымала сілу трымаць меч. Таму так кажа Гасподзь Бог: вось, Я — на фараона, цара Егіпецкага, і скрышу мышцы яго, здаровую і паламаную, так што меч выпадзе з рукі ягонай. калі ж вока тваё будзе ліхое, дык усё цела тваё цёмнае будзе. І вось, калі сьвятло, якое ў табе, — цемра, дык якая ж цемра?
Выбор основного перевода