Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
Не ўцячэ ад цемры; парасткі ягоныя ссушыць полымя і павевам вуснаў сваіх пацягне яго. Зьнікне сьцягнутае з дома ягонага; усё расплывецца ў дзень гневу Яго. Апраметная аголена прад Ім, і няма покрыва Авадону. Хто можа ўзяць агонь запазуху, каб не прагарэла адзежа яго? Хто можа хадзіць па распаленым вугольлі, каб не апаліць ног сваіх? Тое самае бывае і з тым, хто ўваходзіць да жонкі блізкага свайго; хто дакранецца да яе, не застанецца бязь віны. Вось яны, як салома: агонь спаліў іх, — ня збавілі душы сваёй ад полымя; не засталося вугалю, каб пагрэцца, ні агню, каб пасядзець каля яго.
Выбор основного перевода