Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
Дзіна, дачка Ліі, якую яна нарадзіла Якаву, выйшла падзівіцца на дачок зямлі той. І ўбачыў яе Сіхем, сын Эмора Эвэяніна, князя зямлі той, і ўзяў яе, і спаў зь ёю, і ўчыніў ёй гвалт. Гора табе, спакушальніку, якога не спакушалі, і рабаўніку, якога не рабавалі! Калі скончыш спусташаць, будзеш спустошаны й ты; калі спыніш рабаваць, зрабуюць і цябе. А Я вам кажу, што кожны, хто глядзіць на жанчыну з пажадаю, ужо ўчыніў пералюб зь ёю ў сэрцы сваім. Калі ж правае вока тваё спакушае цябе, вырві яго і кінь ад сябе; бо лепей табе, каб загінуў адзін з чэлесаў тваіх, а ня ўсё цела тваё было ўкінута ў геену.
Выбор основного перевода