Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
З усіх бакоў будуць палохаць яго жахі і прымушаць яго кідацца туды і сюды. Зьмізарнее ад голаду сіла яго, і пагібель гатовая збоку ў яго. Зьесьць чэлесы цела ягонага, зьесьць чэлесы ягоныя першынец сьмерці. Выгнана будзе з намёта ягонага надзея ягоная, і гэта апусьціць яго да цара жахаў. Паселяцца ў намёце ягоным, бо ён ужо не ягоны; жытло ягонае будзе пасыпана серкаю. Зьнізу падсохнуць карані ягоныя, і зьверху завянуць галіны ягоныя. Памяць пра яго зьнікне зь зямлі, і імя ягонага ня будзе на плошчы. Прагоняць яго зь сьвятла ў цемру і сатруць яго з улоньня зямлі. Ні сына ягонага, ні ўнука ня будзе ў народзе ягоным, і нікога не застанецца ў сялібах ягоных. Днём ягоным зжахнуцца нашчадкі, і сучаснікі будуць агорнуты трымценьнем. Такія жытлішчы ў беззаконнага, і такое месца ў таго, хто ня ведае Бога. Ня выходзьце ў поле і не хадзеце па дарозе, бо меч непрыяцеляў, жах з усіх бакоў. так кажа Гасподзь, Бог Ізраілеў: вось, Я павярну назад вайсковую зброю, якая ў руках вашых, якою вы змагаецеся з царом Вавілонскім і з Халдэямі, якія асуджаюць вас па-за сьценамі, і зьбяру іх сярод горада гэтага; і Сам буду ваяваць супроць вас рукою прасьцёртаю і мышцаю моцнаю ў гневе і ў лютасьці і ў вялікім абурэньні; і паб'ю жыхароў гэтага горада — і людзей і быдла; ад вялікай пошасьці памруць яны. А пасьля таго, кажа Гасподзь, Сэдэкію, цара Юдэйскага, слуг ягоных і народ і тых, хто застаўся ў горадзе гэтым ад пошасьці і паморку, меча і голаду, перадам у рукі Навухаданосару, цару Вавілонскаму, і ў рукі ворагам іхнім і ў рукі шукальнікам душы іхняй; і ён паб'е іх вастрыём меча і ня зьлітуецца зь іх, і не пашкадуе і не памілуе. І народу гэтаму скажы: так кажа Гасподзь: вось, Я прапаную вам шлях жыцьця і шлях сьмерці: Хто застанецца ў гэтым горадзе, той памрэ ад меча і голаду, пошасьці і згубнага паморку; а хто выйдзе і аддасца Халдэям, якія аблажылі вас, той будзе жывы, і душа ягоная будзе яму замест здабычы; бо Я павярнуў аблічча Маё супроць горада гэтага, кажа Гасподзь, на зло, а не на дабро; ён будзе выдадзены ў рукі цара Вавілонскага, і той спаліць яго агнём. так кажа Гасподзь Саваоф Бог Ізраілеў, пра Ахава, сына Каліінага, і пра Сэдэкію, сына Маасэінага, якія прарочаць вам імем маім ілжу: вось, Я перадам іх у рукі Навухаданосара, цара Вавілонскага, і ён заб'е іх у вас на вачах. І перабіў іх цар Вавілонскі і аддаў сьмерці іх у Рыўле, у зямлі Эмат; і выселены быў Юда зь зямлі сваёй.
Выбор основного перевода