Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
Пасьля таго разамкнуў Ёў вусны свае і пракляў дзень свой. І пачаў Ёў і сказаў: хай загіне дзень, калі я нарадзіўся, і ноч, калі было сказана: зачаўся чалавек! Дзень той хай будзе цемраю; хай не дагледзіць яго Бог згары, і хай не зазьзяе над ім сьвятло! Хай запамрочыць яго цемра і цень сьмяротны, хай завалачэ яго хмара, хай баяцца яго, як палючае спёкі! Ноч тая, — хай забярэ яе змрок, хай не залічыцца яна ў дні года, хай ня ўвойдзе ў лік месяцаў! О! ноч тая — хай будзе яна бязьлюдная; хай ня ўвойдзе ў яе весялосьць! Хай праклянуць яе кляцьбіты дня, здольныя разбудзіць Левіяфана! Хай зацьмяцца зоркі сьвітаньня яе: хай чакае яна сьвятла, і яно ня прыходзіць, і хай ня ўбачыць яна веяў дзяньніц за тое, што не замкнула дзьвярэй улоньня маці маёй і не схавала гароты ад вачэй маіх! І навошта Ты вывеў мяне з чэрава? хай бы я памёр, калі яшчэ нічыё вока ня бачыла мяне; «Гора мне, маці мая, што ты нарадзіла мяне чалавекам, які спрачаецца і сварыцца з усёю зямлёю! нікому не даваў я на ліхву, і мне ніхто не даваў на ліхву, а ўсе клянуць мяне».
Выбор основного перевода