Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
Ушануйце Сына, каб Ён не загневаўся, і каб не загінуць вам у дарозе вашай, бо гнеў Ягоны загарыцца неўзабаве. Шчасныя ўсе, хто на Яго спадзяецца. бо сказаў Ён — і сталася; Ён загадаў — і зьявілася. скажы мне, Госпадзе, пра канец мой і лік дзён маіх, які ён, каб я ведаў, які мой век. Няхай радуюцца і весяляцца Табою ўсе, што Цябе шукаюць, і хто любіць збавеньне Тваё, хай кажуць заўсёды: вялікі Гасподзь! якія казалі: «возьмем сабе на валоданьне селішчы Божыя». Буду казаць пра моц страшных дзеяў Тваіх, і я буду абвяшчаць веліч Тваю. Хто вядзе справу разумна, той знойдзе дабро, а хто спадзяецца на Госпада, той шчасны. І таму Гасподзь чакае, каб памілаваць вас, і таму яшчэ стрымліваецца, каб умілажаліцца з вас; бо Гасподзь ёсьць Бог праўды: дабрашчасныя — усе, хто надзею кладзе на Яго!
Выбор основного перевода