Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
Ахвярнікі іхнія разбурце, слупы іхнія паламайце, высечыце гаі іхнія, Не садзі сабе гаю зь якіх-небудзь дрэў каля ахвярніка Госпада, Бога твайго, які ты зробіш сабе, Бо даўно я паламаў ярмо тваё, парваў путы твае, і ты казаў: «ня буду служыць ідалам», а тым часам на кожным высокім пагорку і пад кожным галінастым дрэвам ты блудадзейнічаў. Гасподзь сказаў мне ў дні Ёсіі цара: ці бачыў ты, што рабіла адступніца, дачка Ізраіля? Яна хадзіла на кожную высокую гару і пад кожнае галінастае дрэва, і там распусьнічала. Дзеці зьбіраюць дровы, а бацькі разводзяць агонь, і жанчыны месяць цеста, каб рабіць піражкі багіні неба і ўчыняць выліваньні іншым багам, каб засмуціць Мяне. Бо колькі ў цябе гарадоў столькі і багоў у цябе, Юда, і колькі вуліц у Ерусаліма, столькі вы панастаўлялі ахвярнікаў вартаму сораму, ахвярнікаў, каб кадзіць Ваалу.
Выбор основного перевода