Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
Калі сыны Ізраілевыя былі ў пустыні, знайшлі чалавека, які зьбіраў дровы ў суботу; і прывялі яго, зборшчыка дроў, да Майсея і Аарона і да ўсяго супольства; і пасадзілі яго пад варту, бо ня было яшчэ вызначана, што трэба зь ім зрабіць. І сказаў Гасподзь Майсею: павінен памерці чалавек гэты; хай пабэе яго камянямі ўсё супольства за табарам. І вывела яго ўсё супольства з табара, і пабілі яго камянямі, і ён памёр, як загадаў Гасподзь Майсею. Толькі сьцеражыся і старанна хавай душу тваю, каб табе не забыць тых дзеяў, якія бачылі вочы твае, і каб яны ня выходзілі з сэрца твайго праз усе дні жыцьця твайго; і распавядзі пра іх сынам тваім і сынам сыноў тваіх, — Цьвёрда трымайце ў душах вашых, што вы ня бачылі ніякага вобліку ў той дзень, калі гаварыў да вас Гасподзь на Харыве зь сярэдзіны агню, Сьцеражэцеся, каб не забыць вам наказу Госпада, Бога вашага, які Ён пастанавіў з вамі, і каб не рабілі сабе балваноў, якія выяўляюць што-небудзь, як загадаў табе Гасподзь, Бог твой; У тыя дні я ўбачыў у Юдэі, што ў суботу топчуць чавілы, возяць снапы і наўючваюць аслоў віном, вінаградам, смоквамі і ўсялякім грузам, і вязуць у суботні дзень у Ерусалім. І я строга выгаварыў ім таго ж самага дня, калі яны прадавалі страўнае. І Тыране жылі ў Юдэі і прывозілі рыбу і ўсялякі тавар і прадавалі ў суботу жыхарам Юдэі і ў Ерусаліме. І я зрабіў вымову самым знакамітым зь Юдэяў і сказаў ім: навошта вы робіце такое благоцьце і апаганьваеце дзень суботні? Ці ня так рабілі бацькі вашыя, і за тое Бог наш навёў на нас і на горад гэты ўсё гэтае бедства? А вы пабольшваеце гнеў Ягоны на Ізраіля, апаганьваючы суботу. Пасьля гэтага, калі зьмяркалася каля брамы Ерусалімскай, перад суботаю, я загадаў замыкаць дзьверы і сказаў, каб не адмыкалі іх да раніцы пасьля суботы. І слуг маіх я ставіў каля брамы, каб ніякая ноша не праходзіла ў дзень суботні. І начавалі гандляры і прадаўцы ўсялякага тавару па-за Ерусалімам раз і два. Але я строга выгаварыў ім і сказаў ім: навошта вы начуеце каля сьцяны? Калі зробіце гэта другім разам, я накладу руку на вас. З таго часу яны ня прыходзілі ў суботу. І той адразу выздаравеў, і ўзяў пасьцель сваю, і пайшоў. Было ж гэта ў дзень суботні.
Выбор основного перевода