Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
Хто ва ўсім гэтым ня ўведае, што рука Госпада стварыла гэта. Ці ёсьць у дажджу бацька? альбо хто нараджае кроплі расы? Хто зрабіў і зьдзейсьніў гэта? Той, Хто ад пачатку выклікае роды; Я — Гасподзь першы, і ў апошніх — Я такі самы. Вось, усе яны — нішто, нікчэмныя і дзеі іхнія; вецер і пустата — балваны іхнія. А Мае сьведкі, кажа Гасподзь, вы і раб Мой, якога Я выбраў, каб вы ведалі і верылі Мне, і разумелі, што гэта — Я: раней за Мяне ня было Бога, і пасьля Мяне ня будзе. Бо ўсё гэта зрабіла рука Мая, і ўсё гэта было, кажа Гасподзь. А вось, на каго Я пагляджу: на ўпакоранага і зламанага духам і на таго, хто трымціць перад словам Маім. і не сказалі ў сэрцы сваім: убаімся Госпада Бога нашага, Які дае нам дождж раньні і позьні ў свой час, захоўвае нам сяміцы, назначаныя пад жніво. Бо статуты народаў — пустата: сьсякаюць дрэва ў лесе, абрабляюць яго рукамі цесьлі зь сякерай, Гэта — поўная пустата, справа аблудная; у час наведваньня іх яны зьнікнуць. Добра таму, хто цярпліва чакае ратунку ад Госпада. Прасеце ў Госпада дажджу ў час добрай патрэбы; Гасподзь блісьне маланкаю і дасьць вам шчодры дождж, кожнаму колас на полі. Бо ідалы гавораць пустое, і вяшчуны бачаць ілжывае і расказваюць сны ілжывыя; яны суцяшаюць пусткаю; таму яны бадзяюцца як авечкі, церпяць гароту, бо няма пастыра.
Выбор основного перевода