Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
Што чулі мы і даведаліся і бацькі нашы нам пераказалі, І правадыры гэтага народа ўвядуць яго ў аблуду, і тыя, каго яны ўвядуць, загінуць. І будуць трупы народа гэтага ежаю птушкам нябесным і зьвярам зямным, і ня будзе каму адганяць іх. У той час, кажа Гасподзь, выкінуць косьці цароў Юды, і косьці князёў ягоных, і косьці сьвятароў, і косьці прарокаў, і косьці жыхароў Ерусаліма — з магілаў іхніх; і раскідаюць іх перад сонцам і месяцам і перад усім войскам нябесным, якіх яны любілі і якім служылі і сьледам за якімі хадзілі, якіх шукалі і якім пакланяліся; ня прыбяруць іх і не пахаваюць: яны будуць гноем на зямлі. І калі скажаш у сэрцы тваім: «за што спасьцігла мяне гэта?» — За безьліч беззаконьняў тваіх адгорнены прыпол у цябе, аголены пяты твае. Ці можа Эфіоп перамяніць скуру сваю і барс — плямы свае? так і вы ці ж можаце рабіць добрае, прызвычаіўшыся рабіць благое? Таму разьвею іх, як пыл, што разносіцца ветрам пустынным. Вось доля твая, намераная табе Мною частка, кажа Гасподзь, бо ты забылася пра Мяне і паспадзявалася на няпраўду. цяжкімі сьмерцямі памруць яны і ня будуць ні аплаканыя, ні пахаваныя; будуць гноем на паверхні зямлі; мечам і голадам будуць вынішчаны, і трупы іх будуць ежаю птушкам нябесным і зьвярам зямным.
Выбор основного перевода