Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
І сказаў я: о, Госпадзе Божа! няўжо Ты зводзіў толькі народ гэты і Ерусалім, кажучы «мір будзе ў вас»; а тым часам меч даходзіць да душы? яны зманілі на Госпада і сказалі: «няма Яго, і бяда ня прыйдзе на нас, і мы ня ўбачым ні меча, ні голаду. Лечаць раны народа Майго легкадумна, кажучы: «Мір! мір!», а міру няма. За тое жонак іхніх аддам другім, палі іхнія — іншым уладарам; бо ўсе яны, ад малога да вялікага, аддаліся карысталюбству; ад прарока да сьвятара — усе дзеюць ілжыва. Яны ўвесь час кажуць паняверцам Маім: «Гасподзь сказаў: мір будзе ў вас». І, кожнаму, хто дзейнічае з упартасьці сэрца свайго, кажуць: «ня прыйдзе на вас бяда».
Выбор основного перевода