Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12
Параллельные места
І стварыў Гасподзь Бог чалавека з пылу зямнога і ўдыхнуў у твар ягоны дыханьне жыцьця, і зрабіўся чалавек душою жывою. А наглядчыкі няхай абвесьцяць людзям, кажучы: хто збудаваў новы дом і не абнавіў яго, той няхай ідзе і вернецца ў дом свой, каб не памёр у бітве, а другі не абнавіў яго; і хто пасадзіў вінаграднік і не карыстаўся ім, той няхай ідзе і вернецца ў дом свой, каб не памёр у бітве, і другі не пакарыстаўся ім; і хто не заручыўся з жонкаю і ня ўзяў яе, той няхай ідзе і вернецца ў дом свой, каб не памерці ў бітве, і другі ня ўзяў яе. І яшчэ агалосяць наглядчыкі народу і скажуць: хто баязьлівы і маладушны, той няхай ідзе і вернецца ў дом свой, каб ён не зрабіў нясьмелымі сэрцы братоў сваіх, як ягонае сэрца. Такія шляхі ўсіх, што забываюць Бога, і надзея крывадушніка загіне; спадзяваньне ягонае падсечана, і ўпэўненасьць ягоная — дом павука. Абапрэцца на дом свой і ня ўстоіць; ухопіцца за яго і не ўтрымаецца. Зелянее ён перад сонцам, а за сад прасьціраецца гольле ягонае; у крушню ўплятаюцца карані ягоныя, паміж камянямі ўрэзваюцца. Але калі вырвуць яго зь месца ягонага, яно адмовіцца ад яго: я ня бачыла цябе! Вось радасьць шляху ягонага! а зь зямлі вырастуць іншыя. Кіроўцу хору. Раба Гасподняга Давіда. Грэшнасьць бязбожніка гаворыць у сэрцы маім: няма страху Божага перад вачыма ягонымі, бо ягоныя вочы лісьлівяць яму, быццам шукаюць віну, каб зьненавідзець яе; словы з вуснаў ягоных — няпраўда і хітрына; ня хоча ён быць мудрым, каб рабіць дабро. Несправядлівасьць намышляе ён на пасьцелі сваёй, на благі становіцца шлях, ня грэбуе злом. Госпадзе! ласка Твая да нябёсаў, праўда Твая пад хмары! бо доля ў сыноў чалавечых і доля ў жывёлін — доля адна; як паміраюць тыя, так паміраюць і гэтыя, і адно дыханьне ва ўсіх, і няма ў чалавека над жывёлінаю перавагі, бо ўсё — марнасьць! Хто ведае: ці дух сыноў чалавечых падымаецца ўгору, а ці дух жывёл апускаецца долу, у зямлю?
Выбор основного перевода