Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12
Параллельные места
Чаму беззаконныя жывуць, дасягаюць старасьці, ды і сілаю моцныя? няхай прынясуць горы мір людзям і пагоркі праўду; няхай судзіць убогіх народу, няхай выратуе сыноў убогага, і суйме прыгнятальніка, — і будуць баяцца Цябе, пакуль будуць сонца і месяц, у роды родаў. Ён сыдзе, як дождж на скошаны луг, як кроплі, што арашаюць зямлю; У дні ягоныя праведнік будзе цьвісьці, і будзе вялікі спакой, пакуль ня спыніцца месяц: ён будзе валадарыць ад мора да мора і ад ракі да краёў зямлі; упадуць перад ім жыхары пустыняў, і ворагі ягоныя будуць лізаць пыл; цары Тарсіса і выспаў даніну яму паднясуць; цары Аравіі і Савы дары паднясуць; і паклоняцца яму ўсе цары; усе народы служыцьмуць яму; бо вызваліць ён убогага, што галосіць, і прыгнечанага, што дапамогі ня мае, умілажаліцца з гаротніка ўбогага, і душы гаротнікаў уратуе; ад хітрыны і гвалту вызваліць душы іхнія, і каштоўнаю будзе кроў перад вачыма ягонымі; Ня будзь лішне строгі, і не выстаўляйся залішне мудрым; навошта табе нішчыць сябе? Не ўпадай у грахі і ня будзь шалёны; навошта табе паміраць заўчасна? І сёньня мы лічым пагардлівых шчасьлівымі: лепей уладжваюцца тыя, якія робяць беззаконна, і хоць спакушаюць Бога, але застаюцца цэлыя. клянуць нас, мы молімся; мы як сьмецьце для сьвету, як пыл, усімі таптаны дагэтуль. у славе і няславе, пры ганьбе і хвале: нас лічаць ашуканцамі, але мы верныя;
Выбор основного перевода