Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12
Параллельные места
Чаму беззаконныя жывуць, дасягаюць старасьці, ды і сілаю моцныя? няхай прынясуць горы мір людзям і пагоркі праўду; няхай судзіць убогіх народу, няхай выратуе сыноў убогага, і суйме прыгнятальніка, — і будуць баяцца Цябе, пакуль будуць сонца і месяц, у роды родаў. Ён сыдзе, як дождж на скошаны луг, як кроплі, што арашаюць зямлю; У дні ягоныя праведнік будзе цьвісьці, і будзе вялікі спакой, пакуль ня спыніцца месяц: ён будзе валадарыць ад мора да мора і ад ракі да краёў зямлі; упадуць перад ім жыхары пустыняў, і ворагі ягоныя будуць лізаць пыл; цары Тарсіса і выспаў даніну яму паднясуць; цары Аравіі і Савы дары паднясуць; і паклоняцца яму ўсе цары; усе народы служыцьмуць яму; бо вызваліць ён убогага, што галосіць, і прыгнечанага, што дапамогі ня мае, умілажаліцца з гаротніка ўбогага, і душы гаротнікаў уратуе; Бо хто ведае, што чалавеку добра ў жыцьці, у безьлічы дзён марнага веку яго, якія праходзяць, бы цень? І хто чалавеку скажа, што будзе пад сонцам пасьля яго? Хоць сто разоў робіць грэшнік ліхое і зацінаецца ў тым, але ведаю я, што добра будзе богабаязным, якія перад абліччам Ягоным стаяць багавейна; а бязбожнаму добра ня будзе, і як цень, нядоўга стаяцьме той, хто перад Богам не багавейны. Ёсьць на зямлі і такая марнота: праведнага спасьцігае тое, чаго заслугоўваюць дзеі бязбожных, а зь бязбожнымі чыніцца тое, чаго заслугоўваюць дзеі праведнікаў. І сказаў я: і гэта — марнасьць!
Выбор основного перевода