Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Эклезіяст
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12
Параллельные места
Якая карысьць чалавеку ад усёй працы ягонай, якую ён робіць пад сонцам? І калі я зірнуў на ўсе дзеі мае, якія ўчыняў я сваімі рукамі, на працу, якую рабіў я: і вось, усё — марнасьць і пагоня за ветрам, і ніякай карысьці пад сонцам. І зьненавідзеў жыцьцё я: бо апрыкралі мне ўсе ўчынкі, якія пад сонцам зьдзяйсьняюцца; бо ўсё — пустая марнасьць і пагоня за ветрам! Бо чалавеку, які перад абліччам Ягоным ёсьць добры, Ён мудрасьць дае, і веды, і радасьць; а грэшнаму клопат дае — зьбіраць, назапашваць, каб богаспадобнаму потым аддаць. І гэта — марнасьць і пагоня за ветрам! І зноў я пабачыў, што ўсякая праца і посьпех усякі ў справах узаемную зайздрасьць паміж людзьмі спрычыняюць. І гэта — марнасьць і пагоня за ветрам! Лепей бачыць вачыма, чым душою блукаць. А гэта — таксама марнасьць і пагоня за ветрам!
Эклезіяст
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12
Выбор основного перевода