Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
І я сказаў вам: не палохайцеся і ня бойцеся іх, бо Гасподзь, Бог ваш, ідзе з вамі, каб пабіцца за вас з ворагамі вашымі і выратаваць вас. І наказаў Гасподзь Ісусу, сыну Нава, і сказаў: будзь цьвёрды і мужны, бо ты ўвядзеш сыноў Ізраілевых у зямлю, за якую Я прысягаў ім, і Я буду з табою. Ніхто ня ўстоіць перад табою: не адступлюся ад цябе і не пакіну цябе. Буду цьвёрды і мужны; бо ты народу гэтаму перадаеш у валоданьне зямлю, якую Я прысягаўся бацькам іхнім даць ім; Вось Я загадваю табе: будзь цьвёрды і мужны, ня бойся і не жахайся; бо з табою Гасподзь Бог твой усюды, куды ні пойдзеш. Ісус сказаў ім: ня бойцеся і не жахайцеся, будзьце цьвёрдыя і мужныя; бо так зробіць Гасподзь з усімі ворагамі вашымі, зь якімі будзеце ваяваць. Тады ты будзеш з посьпехам, калі будзеш старацца выконваць пастановы і законы, якія наказаў Гасподзь Майсею для Ізраіля. Будзь цьвёрды і мужны, ня бойся і не маркоціся. І сказаў Давід сыну свайму Саламону: будзь цьвёрды і мужны, і прыступай да справы, ня бойся і не жахайся, бо Гасподзь Бог, Бог мой, з табою; Ён не адступіць ад цябе і не пакіне цябе, пакуль ня ўчыніш усёй дзеі, якая патрабуецца для дома Гасподняга.
Выбор основного перевода