Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
Ня ўступай у спрымірэнства з жыхарамі зямлі той, каб, калі яны будуць блудадзеяць ідучы за багамі сваімі і прыносіць ахвяры багам сваім, не запрасілі і цябе, і ты не скаштаваў бы ахвяры іхняй; і не бяры з дочак іхніх жонак сынам сваім, каб дочкі іхнія, блудадзеючы, ідучы за багамі сваімі, не ўвялі і сыноў тваіх у блуд за багамі сваімі. І атлусьцеў Ізраіль, і зрабіўся зацяты; атлусьцеў, патаўсьцеў і распасьвіўся; і пакінуў ён Бога, які стварыў яго, і пагардзіў цьвярдыняю выратаваньня свайго. Калі вы пераступіце запавет Госпада Бога вашага, які Ён пастанавіў вам, і пойдзеце і будзеце служыць іншым багам і пакланяцца ім, дык загарыцца нам вас гнеў Гасподні, і хутка зьгінеце з гэтай добрай зямлі, якую даў вам Гасподзь. тады сыны Ізраілевыя пачалі рабіць ліхое перад вачыма Госпада і пачалі служыць Ваалам; пакінулі Госпада Бога бацькоў сваіх, Які вывеў іх зь зямлі Егіпецкай і павярнуліся да іншых багоў, багоў народаў, што атачалі іх, і пачалі пакланяцца ім, і разгневалі Госпада; Сыны Ізраілевыя далей рабілі ліхое перад вачыма Госпада і служылі Ваалам і Астартам, і багам Арамейскім і багам Сідонскім, і багам Маавіцкім і багам Аманіцкім і багам Філістымскім, а Госпада пакінулі і ня служылі Яму. а вы пакінулі Мяне і пачалі служыць багам іншым; за тое Я ўжо ня буду ратаваць вас:
Выбор основного перевода