Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12
Параллельные места
і шануй пастановы Ягоныя і запаведзі Ягоныя, якія я наказваю табе сёньня, каб добра было табе і сынам тваім пасьля цябе, і каб ты многа часу быў на той зямлі, якую Гасподзь, Бог твой, дае табе назаўсёды. ідзі скажы ім: «вярнецеся ў намёты свае», Вось, я сёньня прапанаваў табе жыцьцё і дабро, сьмерць і зло. Я, наказваю табе сёньня — любіць Госпада, Бога твайго, хадзіць па шляхах Ягоных і выконваць запаведзі Ягоныя і пастановы Ягоныя і законы Ягоныя, дык жыцьмеш і будзеш множыцца, і дабраславіць цябе Гасподзь, Бог твой, на зямлі, у якую ты ідзеш, каб авалодаць ёю; а калі адвернецца сэрца тваё, і ня будзеш слухацца, і заблудзішся, і пачнеш пакланяцца іншым багам і будзеш слугаваць ім, дык я завяшчаю вам сёньня, што вы загінеце і не прабудзеце доўга на зямлі, дзеля авалоданьня якою ты пераходзіш Ярдан. У сьведкі перад вамі заклікаю сёньня неба і зямлю: жыцьцё і сьмерць прапанава — я табе, дабраславеньне і пракляцьце. Выберы жыцьцё, каб жыў ты і нашчадкі твае, любіў Госпада, Бога твайго, слухаўся голасу Ягонага і прыляпляўся да Яго; бо ў гэтым жыцьцё тваё і доўгасьць дзён тваіх, каб быць табе на зямлі, даць якую ім Гасподзь з прысягаю абяцаў бацькам тваім Абрагаму, Ісааку і Якаву.
Выбор основного перевода