Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
І сказаў Харбона, адзін зь еўнухаў пры цары: вось дрэва, якое падрыхтаваў Аман Мардахэю, які гаварыў добрае цару, стаіць каля дома Амана, вышынёю ў пяцьдзясят локцяў. І сказаў цар: павесьце яго на ім. І павесілі Амана на дрэве, якое ён падрыхтаваў Мардахэю. І гнеў цара аціх. абернецца злосьць ягоная на ягоную галаву, і зладзейства ягонае на цела ягонае ападзе. і там рука Твая мяне павядзе, і ўтрымае мяне правіца Твая. Гора тым, якія цягнуць на сябе беззаконьне вяроўкамі марнасьці і грэх — як бы ляйчынамі калясьнічнымі; Ці ня гінуць разам зь імі і вартасьці іхнія? Яны паміраюць, не дасягнуўшы мудрасьці. калі ж не паслухаюцца, дык загінуць ад стралы і памруць у неразумстве. Вусны праведнага пасьвяць многіх, а неразумныя мруць ад нястачы глузду. Скажы ім: жыву Я, кажа Гасподзь Бог: не хачу сьмерці грэшніка, а каб грэшнік адвярнуўся ад шляху свайго і жывы быў. Адвярнецеся, адвярнецеся ад ліхіх шляхоў вашых; і навошта паміраць вам, доме Ізраілеў?
Выбор основного перевода