Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
Не рабеце няпраўды ў судзе, у меры, у вазе і ў вымярэньні: хай будуць у вас вагі правільныя, эфа правільная і гін правільны. Я Гасподзь, Бог ваш, Які вывеў вас зь зямлі Егіпецкай. У мяху тваім не павінны быць дваякія гіры, вялікія і меншыя; У доме тваім не павінна быць дваякая эфа, большая і меншая; гіра ў цябе павінна быць дакладная і правільная, і эфа ў цябе павінна быць дакладная і правільная, каб падоўжыліся дні твае на зямлі, якую Гасподзь, Бог твой, дае табе; бо агідны прад Госпадам, Богам тваім, кожны, хто ўчыняе крыўду. Правільныя вагі і вагавыя шалі — ад Госпада; ад Яго ж усе гіры ў торбе. Дваякія шалі, дваякая мера, і тое і другое — агідныя Госпаду. Агідныя Госпаду — дваякія гіры, і дваякія шалі — не дабро.
Выбор основного перевода