Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
І зрабіў Вэсэлііл каўчэг з дрэва сітым: даўжыня яго два локці з палавінаю, шырыня яго паўтара локця і вышыня Яго паўтара локця; і абклаў яго чыстым золатам зь сярэдзіны і звонку і зрабіў вакол яго залаты вянок; і выліў для яго чатыры колцы залатыя, на чатырох ніжніх кутках яго: па два колцы з аднаго боку яго, і два колцы з другога боку яго. І зрабіў жэрдкі з дрэва сітым і абклаў іх золатам; і ўклаў жэрдкі ў колцы, па баках каўчэга, каб насіць каўчэг. і зрабіў века з чыстага золата: даўжыня яго два локці з палавінаю, а шырыня паўтара локця. і зрабіў двух херувімаў з золата: чаканнага вырабу зрабіў іх на абодвух канцах века, аднаго херувіма з аднаго канца, а другога херувіма з другога канца: пукатымі зь века зрабіў херувімаў з абодвух канцоў яго; і былі херувімы раскрыленыя ўгору і пакрывалі крыламі сваімі века, а тварамі сваімі былі павернутыя адзін да аднаго; херувімы былі тварамі да века. у якой мелася залатая кадзільніца і абкладзены з усіх бакоў золатам каўчэг запавета, дзе былі залаты посуд з маннаю, жазло Ааронава расьцьвілае і скрыжалі запавета,
Выбор основного перевода