Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Трэйцяя Царстваў
Параллельные места
і кладзі на стол хлябы ахвярныя прад абліччам Маім увесь час. І зрабіў стол з дрэва сітым даўжынёю ў два локці, шырынёю ў локаць і вышынёю ў паўтара локця, і абклаў яго золатам чыстым, і зрабіў вакол яго залаты вянок; і зрабіў вакол яго сьценкі ў далоню і зрабіў залаты вянок каля сьценак яго; і выліў для яго чатыры колцы залатыя і ўмацаваў колцы на чатырох кутах, каля чатырох ножак яго: пры сьценках былі колцы, каб укладваць жэрдкі і насіць стол; і зрабіў жэрдкі з дрэва сітым і абклаў іх золатам, каб насіць стол. Потым зрабіў посуд да стала: міскі, кадзільніцы, кубкі і чары, каб паліваць зь іх, з чыстага золата. І зрабіў ахвярнік дымленьня з дрэва сітым; даўжыня яго локаць, і шырыня яго локаць, чатырохкутны, вышыня яго два локці; зь яго выходзілі рогі яго; і абклаў яго чыстым золатам, верх яго і бакі яго вакол і рогі яго, і зрабіў да яго залаты вянок вакол; пад вянком яго на двух кутах яго зрабіў два колцы залатыя, абапал яго зрабіў іх, каб укладваць у іх жэрдкі і насіць яго; жэрдкі зрабіў з дрэва сітым і абклаў іх золатам. І зрабіў міра на сьвяшчэннае памазаньне і дымленьне пахучае, чыстае, ад умельства таго, хто складвае масьці. І вазьмі пшанічнай мукі і сьпячы зь яе дванаццаць хлябоў; у кожным хлебе павінны быць дзьве дзясятых эфы; і пакладзі іх у два рады, па шэсьць у рад, на чыстым стале прад Госпадам: і пакладзі на кожны рад чыстага лівану, і будзе гэта пры хлебе, у памяць, у ахвяру Госпаду; у кожны суботні дзень заўсёды трэба класьці іх перад Госпадам ад сыноў Ізраілевых: гэта наказ вечны;
Трэйцяя Царстваў
Выбор основного перевода