Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Трэйцяя Царстваў
Параллельные места
і Ванэя, сын Ёдая — начальнікам над Хэлэтэямі і Фэлэтэямі, і сыны Давіда — першымі пры двары. І паслаў Гасподзь Натана прарока да Давіда, і той прыйшоў да яго і сказаў яму: у адным горадзе былі два чалавекі, адзін багаты, а другі бедны; Суса — пісцом; Садок і Авіятар — сьвятарамі; Вось імёны адважных у Давіда: Ісбасэт Ахаманіцянін, галоўны з трох: ён падняў дзіду сваю на васямсот чалавек і пабіў іх за адзін раз. Пасьля яго Элеазар, сын Дадо, сына Ахохі, адзін з трох адважных, што былі з Давідам, калі яны прадказаньнем выклікалі Філістымлянаў, што сабраліся на вайну; Ізраільцяне выйшлі супроць іх, і ён устаў і біў Філістымлянаў да таго, што рука яго стамілася і прыліпла да меча. І дараваў Гасподзь у той дзень вялікую перамогу, і народ пайшоў за ім дзеля таго толькі, каб абіраць забітых. За ім Шама, сын Аге, Гарарыцянін. Калі Філістымляне сабраліся ў Тырыю, дзе было поле, засеянае сачыўкаю, народ пабег ад Філістымлянаў, дык ён стаў сярод поля і зьбярог яго і пабіў Філістымлянаў. І даў тады Гасподзь вялікую перамогу. Трое гэтых галоўных з трыццаці правадыроў пайшлі і ўвайшлі ў час жніва да Давіда ў пячору Адалам, калі натоўпы Філістымлянаў стаялі ў даліне Рэфаімаў. Давід быў тады ва ўмацаваным месцы, а атрад Філістымлянаў — у Віфляеме. І захацеў Давід піць і сказаў: хто напоіць мяне вадою з калодзежа Віфляемскага, што каля брамы? Тады трое гэтых адважных прабіліся праз табар Філістымскі і зачарпнулі вады з калодзежа Віфляемскага, што каля брамы, і ўзялі і прынесьлі Давіду. Але ён не захацеў піць яе і выліў яе дзеля славы Госпада, і сказаў: ахавай мяне, Госпадзе, каб я зрабіў гэта! ці ня кроў гэтых людзей, якія хадзілі пад небясьпекаю іх жыцьцю? і не хацеў піць яе. Вось, што зрабілі гэтыя трое адважных! І Авэса, брат Ёава, сын Саруін, быў галоўны з трох: ён забіў дзідаю сваёю трыста чалавек і быў у славе ў тых трох. З трох ён быў самы знакаміты і быў начальнік, але з тымі трыма не раўняўся. Ванэя, сын Ёдая, мужа адважнага, вялікі па дзеях, з Каўцаіла: ён пабіў двух сыноў Арыіла Маавіцкага; ён жа сышоў і забіў ільва ў рове ў сьнежны час; ён жа забіў аднаго Егіпцяніна, чалавека віднага; у руцэ ў Егіпцяніна была дзіда, а ён пайшоў да яго з кіем і адабраў дзіду з рук у Егіпцяніна і забіў яго ягонай жа дзідай: вось, што зрабіў Ванэя, сын Ёдаеў, і ён быў у славе ў трох адважных; ён быў знатнейшы за трыццаць, але з тымі трыма не раўняўся. І паставіў яго Давід бліжэйшым выканаўцам сваіх загадаў. Асаіл, брат Ёава — у ліку трыццаці; Элханан, сын Дадо, зь Віфляема, Шама Харадзіцянін, Эліка Харадзіцянін, Хэрэц Палціцянін, Іра, сын Ікеша, Тэкаіцянін, Эвіезэр Анатацянін, Мэбунай Хушацянін, Цалмон Ахахіцянін, Магарай Нэтафатыцянін, Хэлэў, сын Бааны, Нэтафатыцянін, Ітай, сын Рыбая, з Гівы сыноў Веньямінавых, Ванэя Піратанянін, Ідай з Нахлэ-Гааша, Аві-Арбатыцянін, Азмавэт Бархуміцянін, Эліяхба Шаалбанянін; з сыноў Яшэна — Ёнатан, Шама Гарарыцянін; з сыноў Яшэна — Ёнатан, Эліфэлэт, сын Ахасбая, сына Магахаці, Эліям, сын Ахітафэла, Гіланянін, Хэцрай Кармэліцянін, Паарай Арбіцянін, Ігал, сын Натана, з Цобы, Бані Гадзіцянін, Цалэк Аманіцянін, Нахарай Бэрацянін, збраяносец Ёава, сына Саруі, Іра Ітрыцянін, Гарэб Ітрыцянін, Урыя Хэтэянін. Усіх трыццаць сем. Шымэй, сын Элы, у зямлі Веньямінавай;
Трэйцяя Царстваў
Выбор основного перевода