Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Трэйцяя Царстваў
Параллельные места
вазьмі сабе самых лепшых пахошчаў: сьмірны самацечнай пяцьсот, карыцы пахучай палавіну ад таго, дзьвесьце пяцьдзесят, трысьнёгу пахучага дзьвесьце пяцьдзясят, касіі пяцьсот сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, і алею аліўкавага гін; і зрабі з гэтага міра для сьвяшчэннага памазаньня, масьць складзеную майстрам, які складае масьці: гэта будзе міра для сьвяшчэннага памазаньня; і памаж імі скінію сходу і каўчэг адкрыцьця, і стол і ўсе прылады яго, і сьвяцільню і ўсе прылады яе, і ахвярнік дымленьня, і ахвярнік цэласпаленьня і ўсе прылады яго, і ўмывальнік і падножжа яго; і асьвяці іх, і будзе сьвятыня вялікая: усё, што дакранаецца да іх, асьвеціцца; памаж і Аарона і сыноў ягоных і пасьвяці іх, каб яны былі сьвятарамі Мне. А сынам Ізраілевым скажы: гэта будзе ў Мяне міра сьвяшчэннага памазаньня ў роды вашыя; целы астатніх людзей ня трэба памазваць ім, і складам яго не рабеце падобнага на яго; яно — сьвятыня: сьвятыняю павінна быць вам; І ўзяў Самуіл посуд з алеем і выліў на галаву ягоную, і пацалаваў яго і сказаў: вось, Гасподзь памазвае цябе на кіраўніка спадчыны Сваёй: І прынесьлі каўчэг Гасподні і паставілі яго на сваім месцы пасярод скініі, якую зладзіў для яго Давід; і прынёс Давід цэласпаленьні прад Госпадам і ахвяры мірныя. і хай памажа яго там Садок сьвятар і Натан прарок у цара над Ізраілем, і затрубеце ў трубу і абвясьцеце: хай жыве цар Саламон! І елі і пілі перад Госпадам у той дзень, зь вялікаю радасьцю; і другі раз уцаравалі Саламона, сына Давідавага, і памазалі перад Госпадам у кіраўніка вярхоўнага, а Садока ў сьвятара.
Трэйцяя Царстваў
Выбор основного перевода