Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
На пачатку стварыў Бог неба і зямлю. Горы скакалі, як бараны, і пагоркі, як ягняткі. Што з табою, мора, чаго ты пабегла, і з табою, Ярдане, чаго павярнуўся назад? Чаго вы скачаце, горы, як бараны, і вы, пагоркі, як ягняткі? Прад абліччам Госпада дрыжы, зямля, прад абліччам Бога Якава, Асланяе Гасподзь прастадушных: я ўвесь зьнямог, і Ён дапамог мне. Але вы — нішто, і дзея вашая — нікчэмная; мярзота — той, хто выбірае вас. Так кажа Гасподзь Бог, Які стварыў нябёсы і прастору іх, распрасьцёр зямлю з утворамі яе, дае дыханьне народу на ёй і дух тым, што ходзяць па ёй. Ён стварыў зямлю сілаю Сваёю, сьцьвердзіў сусьвет мудрасьцю Сваёю і розумам Сваім раскінуў нябёсы. Якая карысьць ад балвана, зробленага мастаком, гэтага літага ілжэнастаўніка, хоць дойлід, робячы нямых куміраў, пакладаецца на свой твор? Гора таму, хто кажа дрэву: устань! і нямому каменю: прачніся! Ці навучыць ён чаму-небудзь? Вось, ён абкладзены золатам і срэбрам; але дыханьня ў ім няма. А Гасподзь — у сьвятым храме сваім: хай маўчыць уся зямля перад абліччам Яго! тым часам вы бачыце і чуеце, што ня толькі ў Эфэсе, але амаль ва ўсёй Асіі гэты Павал сваімі пераконваньнямі затлуміў нямала людзей, кажучы, што робленыя рукамі людзкімі — не багі;
Выбор основного перевода